BE RU EN

Беларускія палітыкі, якіх больш за ўсё баіцца Лукашэнка

  • 15.06.2021, 11:15

Рэжым закрыў судзілішча над Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім.

Суд у справе Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакова і Дзмітрыя Папова, прызначаны на 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА

Палітвязняў нават не павязуць у суд, паведамляе «Радыё Свабода». Іх будуць судзіць у закрытым рэжыме проста ў СІЗА Гомеля.

Улады перапалохаліся таго, як годна паводзілі сябе падчас прысуду палітык Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі і іншыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Беларусы захапляюцца смелым учынкам актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнда-Панасюк падчас незаконнага судзілішча над ёй.

Лукашэнка даўно і панічна баіцца такіх моцных апанентаў, як Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, якіх ён кінуў за краты яшчэ да пачатку прэзідэнцкіх выбараў, а цяпер зрабіў закрытым і працэс над імі.

Апошнія навіны