BE RU EN

«Можа быць заразны і для вакцынаваных»: медыкі распавялі пра дэльта-штам COVID-19

  • 15.06.2021, 10:56

Гэтая разнавіднасць сфармавалася з індыйскага штаму.

Медыкі даследуюць новы штам каранавіруса, так званы варыянт «дэльта». Гэтая разнавіднасць сфармавалася з індыйскага штаму, распавядае «МедыкФорум».

Галоўная небяспека каранавіруса «дэльта» у тым, што ён можа быць заразным нават для тых людзей, якія прайшлі вакцынацыю. Менавіта гэта паказала адно з нядаўніх даследаванняў.

«Дэльта»-каранавірус утварыўся ад зліцця двух мутацыйных штамаў. Ён лягчэй узломвае імунную абарону чалавечага цела, больш эфектыўна прымацоўваецца да клетак-гаспадароў, хутчэй размнажаецца ў арганізме і лепш супраціўляецца антыцелам.

«Дэльта»-каранавірус на 40 адсоткаў больш заразны, чым брытанскі штам. Ён ужо заўважаны больш чым у 60 краінах. Менавіта з варыянтам «дэльта» індыйскія лекары звязваюць страту ў хворых слыху, узнікнення праблемы са страўнікам і ўтварэнне тромбаў, якія выклікаюць гангрэну.

Вынікі даследаванняў варыянту «дэльта» яшчэ не прайшлі экспэртную ацэнку, адзначае выданне.

Апошнія навіны