BE RU EN

«Мы гэта можам лёгка давесці»: ва Украіне абвінавацілі Лукашэнку ў хлусні

  • 15.06.2021, 9:08

Украінскі бок гатовы падаць інфармацыю ў рамках расследавання паводле справы аб пірацкім захопе самалёта Ryanair.

Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства ў абслугоўванні паветранага руху Украіны («Украэрорух») Андрэй Ярмак чарговым разам заявіў, што словы Лукашэнкі пра інцыдэнт з лайнерам Ryanair не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Ніякіх запытаў (пра пасадку самалёта - рэд.) нам не паступала, - падкрэсліў Андрэй Ярмак. - Мы гэта можам лёгка давесці, падаўшы нашы запісы - размовы паміж экіпажам і дыспетчарамі заўсёды запісваюцца».

Чыноўнік адзначыў у інтэрв'ю «Бизнес цензор», што ўкраінскі бок гатовы даць гэтую інфармацыю ў рамках расследавання.

Раней прэс-служба аэрапорта імя Шапэна (Варшава) таксама зняпраўдзіла заяву беларускага правадыра.

Удзень 23 траўня самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, здзейсніў вымушаную пасадку ў Менску.

Апошнія навіны