BE RU EN

Славакія перамагла Польшчу на Еўра-2020

  • 14.06.2021, 21:01

Польшча заканчвала гульню ў меншасці.

Зборная Польшчы ў Санкт-Пецярбургу саступіла Славакіі ў рамках групавога турніру чэмпіянату Еўропы-2020 ў футболе.

Матч завяршыўся з лікам 1:2. Пры гэтым Польшча заканчвала гульню ў меншасці. На 62-й хвіліне паўабаронца зборнай Польшчы Гжэгаж Крыхавяк атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля ў матчы са зборнай Славакіі.

У групе E, акрамя палякаў і славакаў, выступаюць нацыянальныя каманды Гішпаніі і Швецыі. Матч гэтых зборных пройдзе сёння ў Севіллі, стартавы свісток прагучыць а 22:00 паводле Менску.

Апошнія навіны