Польскі галкіпер забіў самы хуткі аўтагол ў гісторыі Еўра
- 14.06.2021, 20:28
Мяч заляцеў у браму ад спіны брамніка на 18-й хвіліне сустрэчы Польшча - Славакія.
Галкіпер зборнай Польшчы Войцэх Шчэнсны забіў самы хуткі аўтагол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы ў футболе. Мяч заляцеў у браму ад спіны брамніка ўжо на 18-й хвіліне сустрэчы.
Паўабаронца зборнай Славакіі Роберт Мак прабіў у штангу, пасля чаго мяч адляцеў у спіну галкіперу і адскочыў у браму. Мяч запісалі на рахунак брамніка, паведамляе РБК.
Раней самым хуткім аўтаголам лічыўся мяч харвацкага экс-футбаліста Ігара Цюдора. Ён дапусціў памылку ў матчы групавога этапу супраць Францыі ў 2004 годзе, сустрэча завяршылася з лікам 2:2, а Цюдор вызначыўся на 22-й хвіліне.
Акрамя гэтага, Войцех Шчэнсны стаў першым галкіперам, які забіў аўтагол за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Еўропы.
Аўтагол Шчэнснага застаўся адзіным у першым тайме матчу Славакія - Польшча. Каманды пайшлі на перапынак пры ліку 1:0.