BE RU EN

Сёння дзень нараджэння Алега Бябеніна

  • 14.06.2021, 11:07

Заснавальніку сайта Charter97.org споўнілася б 47 гадоў.

Вядомы беларускі журналіст Алег Бябенін нарадзіўся 14 чэрвеня 1974 года. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», затым быў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Імя». У 1998 годзе заснаваў сайт «Хартыя-97».

Быў забіты 3 верасня 2010 года, за некалькі дзён да пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі. Справа аб яго смерці не была расследаваная.

МАРШ ЖУРНАЛІСТАЎ У ПАЛАСАТЫХ РОБАХ
АНДРЭЙ САННІКАЎ, МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН, АЛЕГ БЯБЕНІН, ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА. 9 ВЕРАСНЯ 2001

Апошнія навіны