BE RU EN

Пад Віцебскам аўтамабільныя масты непрыдатныя для эксплуатацыі

  • 14.06.2021, 10:19

Мясцовыя ўлады паўтараюць, што грошай на іх рамонт няма.

Два аўтамабільныя масты ў Гарадку (Віцебская вобласць) непрыдатныя для эксплуатацыі: адзін з іх ужо перакрылі, а грошай у раёне на рамонт няма, піша тэлеграм-канал «Беларусь за мкадам».

Мясцовыя ўлады плануюць уключыць у праграму капітальнага рамонту абодва масты. Але для гэтага патрабуецца шэраг дакументаў: экспэртызы, распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Толькі пасля гэтага магчымая іх рэканструкцыя.

Аднак, і гэтыя дакументы не дапамогуць правесці рамонт мастоў: у бюджэце раёна на гэты год грошай на гэтыя патрэбы няма.

Апошнія навіны