BE RU EN

Меркаванне пра сыход Шэймана: Гэта старт рэальнага сыходу Лукашэнкі

  • 14.06.2021, 13:23

Але ўзурпатар зноў прамахнуўся.

Карцінны «сыход» Віктара Шэймана «у цень» не толькі па сваёй сутнасці памылковы, па форме дурны, але і моцна запазніўся ў прынцыпе. Усім датычным відавочна - гэта старт рэальнага сыходу Лукашэнкі, піша Telegram-канал «Мінская Семібаяршчына».

Галоўнае ў сённяшняй падзеі - максімальная актывізацыя працэсу кансалідацыі актываў сям'і Лукашэнкі ў далёкім замежжы. Транзіт і ўтойванне нарабаванага даручаныя Шэйману. Найбліжэйшы паплечнік Лукашэнкі, сышоўшы з афіцыйнай пасады кіраўніка кіраўніцтва спраў, стаў фактычна «спецзахавальнікам» і трымальнікам «скарбонкі гаранта». Яго асноўная задача - стварэнне «запаснога аэрадрома» для сям'і, а таксама «кулуарныя» перамовы з «закуліссем» наконт персанальных гарантый для Лукашэнкі. Асноўны вектар намаганняў - краіны Блізкага Усходу, Расея і Кітай.

Але ўзурпатар зноў прамахнуўся. «Шархан» - зусім не мянушка, гэта аператыўны псеўданім яшчэ старшага летэнанта, а цяпер «генерал-палкоўніка» Віктара Шэймана яшчэ з далёкіх афганскіх часоў.

Апошнія навіны