BE RU EN

На Соф'ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу

  • 13.06.2021, 21:12

Ці будзе Расея ратаваць сваю грамадзянку?

На Соф'ю Сапегу завялі яшчэ адну крымінальную справу. Ейны адвакат заявіў, што азнаёміўся ў Следчым камітэце з дакументамі аб затрыманні і ўзбуджэнні ў траўні яшчэ адной крымінальнай справы супраць яе.

«У пятніцу (11 чэрвеня) адвакат ва ўправе Следчага камітэта Менску азнаёміўся з дакументамі, якія тычацца затрымання Соф'і, а таксама іншымі звесткамі аб распачынанні ў дачыненні да Соф'і 23 траўня 2021 года яшчэ адной крымінальнай справы», - сказаў у нядзелю ТАСС адвакат Аляксандр Філановіч.

Таксама стала вядома, што Соф'я Сапега падала скаргу ў суд на сваё затрыманне.

Соф'я Сапега - сяброўка Рамана Пратасевіча. Яна была затрыманая разам з ім пасля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Сапега грамадзянка Расеі. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны