BE RU EN

Верхавод менскага АМАПа Балабы супраць «Крумкачоў»

  • 13.06.2021, 16:33

Яму не спадабалася скандаванне «Саша Івулін».

Сёння на САК «Алімпійскі» праходзіць матч ФК «Крумкач» - «Хваля». Заўзятараў на ўваходзе пачалі старанна правяраць, у выніку на стадыён не пусцілі людзей у футболках з нумарам 25. Некалькіх чалавек сілавікі адвялі ў бус, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на відавочцаў.

На трыбуне заўзятараў заўважаныя супрацоўнікі АМАП, чаго раней у сезоне не назіралася. Таксама на матчы прысутнічае камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балабы.

Пасля першага гола заўзятары пачалі скандаваць «Саша Івулін» - пасля гэтага пачаліся выбарачныя затрыманні.

«Еўрарадыё» паведамляе, што таксама затрымалі двух дзяўчат з балонікамі: «Дзве дзяўчыны ішлі на гульню з лічбамі 25 на балоніках. Да іх падышлі два віжы, адвялі іх у бус», - распавялі відавочцы.

Пад нумарам 25 у «Крумкачах» гуляе журналіст Tribuna.com Аляксандр Івулін. Ён быў затрыманы 3 чэрвеня, а на наступны дзень асуджаны на 30 дзён. У Фрунзенскім РУУС на Івуліна склалі пратакол паводле частцы 3 артыкула 24.23 нібыта за сцяг на акне кватэры. Журналіст сваю віну не прызнаў і заявіў, што падчас вобшуку сцяга не было.

Апошнія навіны