BE RU EN

Атрымаць польскую візу беларусам можа стаць прасцей

  • 13.06.2021, 16:28

Гэта можна будзе зрабіць праз Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Польскі ўрад падпісаў распараджэнне, згодна з якім правам выдачы візаў надзяляецца міністр замежных спраў Польшчы. Заявы на атрыманне візы будуць прымаць у МЗС у Варшаве. Дакумент уваходзіць у дзеянне з 14 чэрвеня 2021 года.

Да гэтага часу візавымі пытаннямі займаліся консулы. Цяпер беларусы змогуць атрымаць візу, звярнуўшыся ў спецыяльны аддзел у Міністэрстве замежных спраў Польшчы. Мяркуецца, што працэдура павінна стаць зручнейшай і хутчэйшай.

Беларусь - пакуль адзіная краіна, грамадзянам якой Польшча такім чынам спрасціла атрыманне віз. У МЗС можна будзе звяртацца ў тым ліку па рабочую і турыстычную візу. Як будзе выглядаць уся працэдура, і якімі будуць тэрміны - пакуль дакладна не вызначана.

Апошнія навіны