BE RU EN

Лябедзьку вывезлі з Акрэсціна і высадзілі ў Сляпянцы

  • 13.06.2021, 16:25

Палітык папрасіў мінакоў выклікаць яму таксоўку.

Раніцай 13 чэрвеня пасля адбыцця 30-дзённага адміністрацыйнага арышту быў вызвалены Анатоль Лябедзька.

Жонцы Святлане, якая сустракала Лябедзьку на Акрэсціна, паведамілі, што ейны муж ужо вызвалены.

Як высетлілася, Лябедзьку вывезлі з Акрэсціна на легкавым аўтамабілі і высадзілі ў Сляпянцы. Палітык папрасіў мінакоў выклікаць яму таксоўку, на якой даехаў дадому, паведамляе радыё «Свабода».

Лябедзьку затрымалі 14 траўня недалёка ад будынка Дома правасуддзя, дзе пачаўся працэс паводле «справы студэнтаў», і 17 траўня арыштавалі на трыццаць дзён за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны