BE RU EN

Прэм'ер Літвы: Лёс ЕЗ будзе вызначацца рэакцыяй на сітуацыю ў Беларусі

  • 13.06.2021, 14:07

Рэжымы не змогуць вярнуцца да звыклага для сябе жыцця.

Сігнал ЕЗ для ўладаў Беларусі і Расеі павінен выразна трансляваць, што вярнуцца да нармальнага жыцця немагчыма. Пра гэта падчас свайго выступу на 25-м Еўрапейскім форуме ў Вахаў заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ, якая ўзяла ўдзел у мерапрыемстве ў якасці ганаровага госця канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца.

Выступ Інгрыды Шыманітэ апублікаваны на сайце літоўскага ўраду. Значная яго частка была прысвечаная Беларусі:

- Мы не можам ігнараваць той факт, што некаторыя крызісы ўсё яшчэ ўбіраюцца ў сілу і пагаршаюцца ў нашых межах. Мы не можам ігнараваць жорсткія парушэнні асноўных правоў чалавека ў Расеі і Беларусі, дзе ўрады прадаўжаюць прыгнятаць ўласнае грамадства. Рост аўтарытарызму ў непасрэднай блізкасці ад нас - таксама наша праблема. Сігнал для абодвух рэжымаў павінен быць выразным: «вярнуцца да нармальнага жыцця» немагчыма. Адзіны шлях наперад у Беларусі - гэта спыненне катаванняў, вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, дыялог з грамадзянскай супольнасцю і новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў 2021 годзе.

Апошнія навіны