BE RU EN

І тут Астапа панесла

  • TELEGRAM-КАНАЛ «МЕНСКРАЗАМ!»
  • 13.06.2021, 11:02

Як ідыёты грошы шукалі.

«Вялікі камень» першапачаткова падаваўся як «асаблівая эканамічная зона для фірмаў з Кітая». Нават указам Лукашэнкі «Аб удасканаленні кіравання і дзейнасці парку» хочуць прыцягваць больш грошай, чытай, прадаюць тэрыторыю, каб пратрымацца яшчэ трохі. Але вось нешта не хочуць інвестары з «Паднябеснай» укладваць сродкі ў акупаваную зону: рызыкі велізарныя, страціць праз санкцыі прыбытковыя рынкі на захадзе не хочацца.

І тут Астапа панесла: трэба шукаць хоць дзе, пісаць каму заўгодна, абы прыцягнуць фінансы! Каму з іх прыходзіць на розум паклікаць кампаніі Маска «паўдзельнічаць у развіцці супрацоўніцтва», невядома, але крайнім апынуўся чарговым разам расходны матэрыял - будучы былы кіраўнік «Вялікага каменя».

Гэта настолькі ўбога, што нават смешна. Бо трэба ж узурпатару распавядаць з сур'ёзным тварам, што яму «Асабіста Маск падарыў Тэслу». Усё дзеля псіхапата, які звар’яцеў.

Telegram-канал «Менскразам!»

Апошнія навіны