BE RU EN

South China Morning Post: Кітайскія кампаніі адмовяцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю

  • 13.06.2021, 12:26

Без добрых стасункаў з ЕЗ Менск - ужо нявыгадны праект для Пекіна.

У найбуйнейшай газеце Ганконга, South China Morning post, выйшла публікацыя на тэму кітайскага супрацоўніцтва з Беларуссю пасля «жнівеньскіх падзей».

Выданне піша, што многія кітайскія кампаніі адмовяцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю, бо цяпер гэтую краіну пад санкцыямі кітайскія бізнэсоўцы больш не разглядаюць як калідор у ЕЗ.

Таксама Кітай павінен прымаць пастанову аб далейшым супрацоўніцтве з Беларуссю пасля кансультацый з Крамлём праз працяглы расейскі ўплыў на Беларусь.

Паглыбленне супрацоўніцтва з Кітаем пры цяперашняй пазіцыі ЗША азначае новыя санкцыі. Куды больш хуткія, чым у выпадку з парушэннямі правоў чалавека.

Без добрых стасункаў з ЕЗ Беларусь - ужо нявыгадны праект для кітайскай гандлёвай экспансіі.

Кітайская адмову ад далейшага інвеставання ў Беларусь ужо трансфармуецца ў фантастычныя заявы з паралельнай рэальнасці.

Апошнія навіны