BE RU EN

Каб перамагаць, трэба наступаць!

  • TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА!»
  • 13.06.2021, 15:10

Трэба выкарыстоўваць нашу самую моцную зброю - страйк!

Беларусь цяпер знаходзіцца ў стане вайны. Вайны супраць тыраніі і беззаконня. Ва ўсякай вайне надыходзіць момант, калі зноў трэба сабраць усе сілы і ісці ў наступ.

Інакш праціўнік вас проста захопіць, і ваяваць будзе ўжо позна. Цяпер мы назіраем, што хунта пачала тэрор у адказ на масавыя пратэсты мінулым летам, але дазволіць захопнікам развярнуцца нельга! Набліжаецца момант, калі мы зноў павінны ісці ў наступ.

Каб хутчэй з гэтым пакончыць, трэба выкарыстоўваць нашу самую моцную зброю - страйк! Толькі масавая народная забастоўка паставіць на калені рэжым. Толькі спыненая вытворчасць у краіне спыніць беззаконне. Зрабіць гэта можам толькі мы.

І не варта баяцца пагроз звальнення ад начальства, бо калі мы стаім да канца, звольнены будзе толькі начальнік, які віскоча ад бяссілля. Не ты, не твой калега, ні твае знаёмыя - звольнены будзе ён. А самае галоўнае - звольнены яшчэ ў жніўні Таракан, нарэшце адправіцца ў «адпачынак» - на нары.

Telegram-канал «Баста!»

Апошнія навіны