BE RU EN

Яшчэ адзін самалёт развярнулі ў небе над Беларуссю

  • 12.06.2021, 19:41

Рэйс авіякампаніі Royal Flight з Масквы ў Туніс развярнуўся над Менскам і вярнуўся ў Маскву.

Сёння ўдзень рэйс RL7517 авіякампаніі Royal Flight з Масквы ў Туніс развярнуўся над Менскам і вярнуўся ў Маскву.

«Пасажырам нічога не патлумачылі, проста высадзілі ў Шарамеццева. Праз дзве гадзіны пачалі казаць пра тэхнічную няспраўнасць, але людзей не перасадзілі на іншы самалёт, усіх выгналі, анулявалі адзнакі аб вылеце, пакуль больш нічога не кажуць», піша тэлеграм-канал NEXTA.

Апошнія навіны