BE RU EN

У Нямеччыне адказалі на просьбу да Мэркель асфальтаваць дарогу ў омскай вёсцы

  • 11.06.2021, 20:07

Апублікаваны адказ нямецкага ўрада.

Укладкай асфальту ў вёсцы Верхні Карбуш Омскай вобласці, жыхары якой папрасілі зрабіць гэта канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель, павінны займацца мясцовыя ўлады, сказалі ў нямецкім урадзе. Пра гэта паведамляе Daily Storm (пераклад - lenta.ru).

Выданне звярнулася з запытам у прэс-службу ўрада Нямеччыны, і там папрасілі: «пастаўцеся з разуменнем да таго, што мы не будзем гэта каментаваць». «Гэта справа мясцовых уладаў», - адказалі ў афіцыйным прадстаўніцтве нямецкага ўрада.

Раней жыхары Верхняга Карбуша запісалі відэазварот, у якім папрасілі Мэркель адрамантаваць дарогу ў вёсцы. З іх слоў, яны шмат гадоў звярталіся ў розныя «чыноўніцкія канторы і ва ўрад Расеі», але там іх не пачулі. Да канцлеркі Нямеччыны яны наважылі звярнуцца, бо вёска была заснаваная расейскімі немцамі, і ў многіх жыхароў захаваліся нямецкія карані.

Апошнія навіны