BE RU EN

Святлана Алексіевіч: Вядома, перамога будзе, рыхтуйцеся да Новага часу

  • 11.06.2021, 19:24

Нобелеўская лаўрэатка звярнулася да беларусаў.

Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч звярнулася да беларусаў:

«Не адчайвайцеся. З намі адбылося летась летам самае галоўнае: мы адчулі, што мы беларусы, што мы - нацыя. Гэта назаўжды застанецца ў нашай гісторыі. Вядома, перамога будзе, але, можа, не так хутка, як нам бы хацелася.

Рыхтуйцеся да Новага часу і ён будзе. Трэба жыць рэвалюцыяй».

Святлана Алексіевіч прысутнічае на Бэрлінскім міжнародным кінафестывалі на прэм'еры дакументальнага фільма «Кураж» пра пратэсты ў Беларусі.

Апошнія навіны