BE RU EN

«Маршрутка» Менск - Калінінград пачала палёты

  • 11.06.2021, 18:16

Названы кошт білетаў.

Сёння расейская авіякампанія «Скол» выканала першы пералёт па новым рэйсе з Калінінграда (Храброва) у Нацыянальны аэрапорт Менск. Борт Сessna 208B Grand Caravan рыхтуецца да адваротнага вылету. Палёты новым маршрутам будуць ажыццяўляцца адзін раз на тыдзень па пятніцах на самалёце L-410, піша «Онлайнер».

Вось расклад рэйсаў у Менск, але ён можа памяняцца:

- вылет з Калінінграда - а 9:30, прыбыццё ў Менск - а 12.40;

- вылет зваротнага рэйса з Менска - а 14:00, прыбыццё ў Калінінград - а 15:10. Час названы мясцовы.

Цэны білетаў пазначаны на сайце кампаніі. Без багажу - блізу 260 рублёў, з багажом - прыкладна 312 рублёў. Для дзяцей удвая танней. Дзейнічаюць эпідэміялагічныя абмежаванні для пасажыраў.

Апошнія навіны