BE RU EN

У Беларусі пачнуць вакцынаваць усіх ахвочых з 14 чэрвеня

  • 11.06.2021, 18:00

Дастаткова будзе падаць дакумент, які сведчыць асобу.

На базе адзінаццаці бальніц Менска з 14 чэрвеня запрацуюць пункты вакцынацыі ад каранавіруса. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, піша сайт officelife.media.

Прайсці вакцынацыю можна будзе ў прышчэпачных пунктах, якія адкрыюць пры бальніцах №1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, а таксама ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

У ведамстве запэўніваюць, што гэтыя пункты вакцынацыі будуць абсталяваныя неабходным абсталяваннем, у тым ліку для захавання патрабаванняў «холадавага ланцуга».

Атрымаць прышчэпку ў іх змогуць усе ахвочыя, дастаткова падаць дакумент, які сведчыць асобу.

Апошнія навіны