BE RU EN

На расейска-эстонскай мяжы супрацоўнікі мытні знайшлі тайнік з беларускімі цыгарэтамі

  • 11.06.2021, 17:19

Усе тытунёвыя вырабы канфіскаваныя.

Супрацоўнікі Пскоўскай мытні на мытным пасту Кунічына Гара ў Пячорскім раёне выявілі 8000 пачкаў цыгарэт, утоеных ад мытнага кантролю, паведамляе delfi.ee.

Пры мытным даглядзе тавару, што перамяшчаўся ў грузавым транспартным сродку з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, выяўленыя незадэклараваныя цыгарэты ўкраінскай і беларускай вытворчасці, паведаміла Паўночна-Заходняя мытная ўправа.

«Пачкі цыгарэт зламыснікі абцягнулі плёнкай і змясцілі ў восем каробак, якія імітуюць паветраны фільтр, - распавяла выканаўца абавязкаў начальніка мытнага паста Кацярына Цвяткова. - Усе тытунёвыя вырабы з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь канфіскаваныя».

Арыенціровачны кошт тытунёвай прадукцыі перавышае 400 000 рублёў (4595 еўраў).

Апошнія навіны