BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці траўмавання рабочага на заводзе «Атлант»

  • 11.06.2021, 17:03

НЗ адбылося падчас працы ўначы.

Няшчасны выпадак адбыўся блізу 3 гадзін ночы 11 чэрвеня на заводзе «Атлант» у кавальскім цэху. Падчас работ вырабу пакоўкі, у момант удару молата, з байка вылецела нарыхтоўка і ўпала кавалю на нагу, паведамляе «Наш край» са спасылкай на Баранавіцкую міжраённую інспекцыю аховы працы.

У выніку інцыдэнту мужчыну (1962 г.н) размажджэрыла ступню. Ён быў дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне гарадской лякарні, дзе яму была зробленая аперацыя. Цяпер пацярпелы знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжасці.

Апошнія навіны