BE RU EN

Журналіст Анджэй Пачобут захварэў у жодзінскім СІЗА на каранавірус

  • 11.06.2021, 15:17

Гэтую інфармацыю ён змог перадаць праз некалькіх вязняў.

Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у жодзінскім СІЗА, перадаў на волю, што захварэў на каранавірус, паведамляе БАЖ.

Гэтую інфармацыю Пачобут змог перадаць праз некалькіх зняволеных, даўшы згоду на яе распаўсюджванне.

Пачобута затрымалі паводле «справы палякаў» вясной 2021-га. У канцы траўня тры жанчыны, затрыманыя паводле гэтай справы - Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава - былі вывезеныя з Беларусі ў Польшчу. Пачобут, як і старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжэліка Борыс, выязджаць адмовіўся.

Апошнія навіны