BE RU EN

У Магілёўскі інстытут міліцыі кінулі кактэйль Молатава

  • 11.06.2021, 14:42

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 10 чэрвеня.

У ноч на 10 чэрвеня невядомы кінуў кактэйль Молатава ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута міліцыі, піша мясцовы сайт mogilev.online.

Паводле неафіцыйных звестак, супрацоўнікі інстытута самастойна патушылі агонь.

Пакуль што ніхто не затрыманы. Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама ад каментароў адмаўляюцца.

Апошнія навіны