BE RU EN

Ва львоўскай фан-зоне будуць бясплатна наліваць па 100 куфляў піва за кожны гол Бельгіі ў браму Расеі

  • 11.06.2021, 14:31

Матч Расея - Бельгія адбудзецца заўтра.

Арганізатары Lviv Fan Festival абяцаюць бясплатна раздаваць па 100 куфляў піва за кожны гол нацыянальнай каманды Бельгіі ў браму Расеі, паведамляе «Трибуна».

Кошт квіткоў у фан-зоне - ад 50 грыўняў (4,6 беларускіх рубля).

Матч Расея - Бельгія адбудзецца заўтра, 12 чэрвеня. Пачатак - а 22.00.

Апошнія навіны