BE RU EN

Арменія адмовіцца ад слова «каньяк»

  • 11.06.2021, 11:53

ЕЗ выплаціць за гэта тры мільёны еўраў.

Урад Арменіі ўхваліў пагадненне аб фінансавай дапамозе ад Еўразвязу, у рамках якога ЕЗ выдасць краіне 3 млн еўраў ў абмен на спыненне выкарыстання слова «каньяк» у найменні алкагольнай прадукцыі, паведамляе PanArmenian.

Выплаты будуць рабіцца ў рамках праграмы Еўрапейскага інструмента суседства. Гэтыя сродкі пойдуць на распрацоўку новага брэнда, яго папулярызацыі і падтрымкі канкурэнтаздольнасці на замежных рынках.

Выпускаць напоі пад назвай «каньяк» у Арменіі павінны спыніць з 2032 года. Пасля гэтага ў мясцовых вытворцаў будзе яшчэ 11 гадоў, каб распрадаць старыя запасы.

Назва «каньяк» з'яўляецца абароненым геаграфічным найменнем у адпаведнасці з заканадаўствам Францыі. Каньяком можа называцца толькі моцны алкагольны напой (брэндзі), выраблены паводле спецыяльнай тэхналогіі з пэўных гатункаў вінаграду ў дэпартаменце Шаранта. Аднак у краінах СНД словам «каньяк» называлі ўсе брэндзі незалежна ад месца вытворчасці, напрыклад дагестанскі ці армянскі каньяк.

Арменія дамовілася з ЕЗ аб адмове ад выкарыстання слоў «каньяк» і «шампанскае» ў назве яшчэ ў лістападзе 2017 года. Гэты пункт быў уключаны ў пагадненне аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве.

Апошнія навіны