BE RU EN

Пасылкі, замоўленыя на Ozon, можна будзе забраць у аддзяленнях «Белпошты»

  • 11.06.2021, 11:29

Сярэдні тэрмін дастаўкі складзе тры дні.

«Белпошта» стала партнёрам Ozon у дастаўцы заказаў з гэтай гандлёвай пляцоўкі. Зараз пасылкі, заказаныя на Ozon, можна будзе забраць у кожным аддзяленні «Белпошты». Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на афіцыйным сайце арганізацыі.

- Усяго ў Беларусі больш за тры тысячы аддзяленняў «Белпошты». Сярэдні тэрмін дастаўкі, у залежнасці ад размяшчэння абранага пры замове паштовага аддзялення, складзе 3 дні. Мінімальная цана для бясплатнай дастаўкі - блізу 35 рублёў, - напісана ў паведамленні.

За лета кампанія Ozon плануе падключыць да дастаўкі кур'ерскую службу «Белпошты».

Апошнія навіны