BE RU EN

У пятніцу ў Беларусі будзе горача і дажджліва

  • 11.06.2021, 9:01

Не забудзьцеся парасон.

У апошні працоўны дзень тыдня надвор'е на тэрыторыі рэспублікі працягне вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, перадае naviny.by.

З прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца пераменная воблачнасць. У большасці раёнаў пройдуць дажджы; у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы (пры навальніцах месцамі ліўні, магчымы град).

Вецер паўночны сярэдні, пры навальніцах парывісты (месцамі моцны парывісты).

Тэмпература паветра ў рэгіёнах:

Берасце +24 .. + 26°C;

Віцебск +24 .. + 26°C;

Гомель +23 .. + 25°C;

Гародня +22 .. + 24°C;

Магілёў +23 .. + 25°C;

Менск +23 .. + 25°C.

Апошнія навіны