Буйны еўрапейскі банк параіў пазбаўляцца ад расейскіх рублёў
- 10.06.2021, 12:15
Супраць рубля дзейнічае імклівы рост імпарту, які вымываць валюту з эканомікі РФ.
Трэнд на ўмацаванне рубля, які доўжыўся з лістапада мінулага года, які апусціў курс даляра да узроўняў мінулага лета, блізкі да вычарпання, мяркуюць аналітыкі нідэрландскага банка ING, піша finanz.ru.
Бягучыя ўзроўні - у дыяпазоне 72-73 рублі за далар - выглядаюць «прывабна для фармавання пазіцый у валюце», піша ў аглядзе галоўны эканаміст ING аб Расеі і СНД Дзмітрый Далгін.
На карысць рубля працягваюць гуляць высокія цэны нафты і перспектыва павелічэння яе экспарту па меры змякчэння квот OPEC+, закрытыя межы ў кірунку Турцыі і Егіпта (якія зніжаюць адток валюты), а таксама «каршаковая» пазіцыя Цэнтральнага банка, які запусціў цыкл падвышэння ключавой стаўкі, пералічвае ён.
Акрамя таго, валюту на рынак паступова вяртаюць замежныя інвестары ў расейскую дзяржаўную запазычанасць. Пасля доўгіх пяць месяцаў распродажаў у траўні нерэзідэнты павялічылі ўкладанні ў АФЗ на 0,7 млрд даляраў.
Супраць рубля, зрэшты, дзейнічае рэзкі рост імпарту, які вымывае валюту з эканомікі: па выніках красавіка закупкі тавараў у далёкім замежжы ўзляцелі на 49%.
А акрамя таго, стартуе дывідэнтны сезон, які пагоршыць баланс валютных плыняў. У траўні-жніўні расейскія кампаніі выплацяць 7 млрд даляраў замежным трымальнікам сваіх акцый, ацэньвае Далгін.
Гэтыя сродкі будуць канвертаваныя ў замежную валюту і выведзеныя з Расеі, што створыць дадатковы попыт на біржы, які будзе штурхаць курсы вышэй.
Нарэшце, працягвае Далгін, застаецца высокім вываз капіталу прыватным сектарам. За студзень-травень, са звестак ЦБ, з краіны «выцекла» Br24,6 млрд даляраў - дзве траціны чыстага прытоку валюты, які эканоміка атрымала па бягучым рахунку плацёжнага балансу (35,8 млрд даляраў).
«Дывідэнтны сезон, шалёны імпарт і устойліва высокі адток прыватнага капіталу могуць стаць перашкодай для ўмацавання рубля гэтым летам. Мы працягваем лічыць ўзроўні 72-73 рублі за даляр прывабнымі для фармавання валютных пазіцый», - гаворыцца ў аглядзе.
Са звестак ЦБ, замежныя банкі паставілі на ўмацаванне рубля летась у лістападзе, калі курс даляра выйшаў на лакальны максімум вышэй за 80 рублёў.
Заняўшы доўгую пазіцыю для рубля на рынку свопаў, нерэзідэнты і «дочкі» замежных крэдытных арганізацый да сярэдзіны сакавіка давялі яе да 15 млрд даляраў, пасля чаго пачалі скарачаць і да пачатку траўня пакінулі блізу 8 млрд.