BE RU EN

Расейскія караблі спрабавалі перашкодзіць вайсковым вучэнняў Украіны і ЗША

  • 9.05.2021, 20:24

Амерыканскія і ўкраінскія вайскоўцы праводзяць супольныя манеўры ў Чорным моры.

Як піша censor.net, пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Дзяржпамежслужбы Украіны.

"Амерыканскія партнёры прыбылі ва Украіну з сяброўскім візітам, у рамках якога пройдуць супольныя манеўры ў моры, трэнінгі ў абмене досведам у назіральных і штурмавых аперацыях, і справавая сустрэча прадстаўнікоў ахоўнікаў марскіх межаў і арганізацыі бяспекі суднаходства дзвюх дзяржаваў", – гаворыцца ў паведамленні.

У Дзяржпамежслужбе адзначылі, што караблі памежных установаў ЗША і Украіны на пераходзе морам адпрацоўвалі зладжанасць дзеянняў у міжнароднай тактычнай групе.

Дзеянні партнёраў пільна адсочвалі і суправаджалі сваёй прысутнасцю караблі РФ.

"Караблі краіны-агрэсаркі то абвяшчалі выдуманыя каардынаты закрытых раёнаў, патрабуючы пакінуць іх, то страшна манеўравалі і спрабавалі штучна звузіць зону манеўру для ўкраінскага і амерыканскага караблёў. Не адказвалі на выклікі сувязі праз каналы міжнароднай марской бяспекі. Дзёрзкае парушэнне нормаў міжнароднага марскога права старанна зафіксаванае і задакументаванае ўкраінскімі памежнікамі", – вынікавалі ў Дзяржпамежслужбе.

Цяпер флагман марской аховы Дзяржпамежслужбы "Рыгор Курапятнікаў" і карабель Берагавой аховы ЗША "Hamilton" застаюцца ў моры, прадаўжаючы супольныя вучэнні. Візіт замежнага госця ў порт Адэсы запланаваны на 10 траўня.

Апошнія навіны