BE RU EN

У Нямеччыне назвалі «мёртвай» угоду пра пастаўкі ў краіну расейскай вакцыны «Спадарожнік V»

  • 9.05.2021, 18:43

РФ не зможа паставіць вакцыну летам праз недахоп сыравіны.

РФ не зможа паставіць у Нямеччыну ў чэрвені ці ліпені 2021 года вакцыну супраць каранавірусу "Спадарожнік V", пазней патрэба ў расейскім прэпараце адпадзе праз пашырэнне паставак іншых вакцынаў. Пра гэта 9 траўня паведаміла Bild са спасылкай на ўдзельнікаў перамоваў, піша "Гордан".

Выданне назвала ўгоду "фактычна мёртвай".

Паводле інфармацыі Bild, перамовы пра пастаўкі прэпарату ў Нямеччыну задоўжваюцца, РФ не зможа паставіць вакцыну летам праз недахоп сыравіны.

Акрамя таго, пастаўкі "Спадарожнік V" у Нямеччыну магчымыя былі б хіба што за кошт запланаваных паставак прэпарату ў Індыю. Улады ФРГ мяркуюць такі сцэнар немагчымым, беручы да ўвагі сітуацыю ў Індыі, адзначае Bild.

Выданне таксама паведамляе, што патрабаванні Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) да вакцыны "Спадарожнік V" для яе ўхвалення для ўжывання на тэрыторыі ЕЗ значна вышэйшыя, чым гэтага "чакалі ў Маскве".

Апошнія навіны