BE RU EN

Еўразвяз не будзе абнаўляць кантракт на пастаўкі вакцыны AstraZeneca

  • 9.05.2021, 16:10

Брусэль запусціў судовы пазоў супраць кампаніі за невыкананне кантракту.

Еўракамісія пастанавіла не абнаўляць кантракт на пастаўкі вакцыны ад каранавіруса кампаніі AstraZeneca на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміла ў нядзелю агенцтва Reuters са спасылкай на еўракамісара ў пытаннях унутранага рынку Т’еры Брэтана.

Еўракамісія «не абнавіла заказ вакцын AstraZeneca пасля чэрвеня 2021 года», - піша агенцтва.

Еўракамісія запусціла ў красавіку судовы пазоў супраць гэтай кампаніі за невыкананне кантракту на папярэдні заказ вакцыны. У першым квартале замест прадугледжаных паводле кантракта 120 млн доз кампанія паставіла толькі блізу 40 млн. Гэта прывяло да зрыву тэрмінаў кампаніі вакцынацыі ў шэрагу краін ЕЗ у першыя месяцы гэтага года.

Апошнія навіны