BE RU EN

ЗША 9 траўня заклікалі Расею вярнуць Украіне поўны кантроль над Крымам

  • 9.05.2021, 15:45

Вашынгтон заявіў, што паўвостраў з'яўляецца ўкраінскім.

Амбасада ЗША ва Украіне ў нядзелю, 9 траўня, заклікала Расею вярнуць Украіне поўны кантроль над акупаваным войскамі РФ паўвостравам Крым, паведамляе «Новое время».

«Крым - гэта Украіна. Злучаныя Штаты заклікаюць Расею вярнуць Украіне поўны кантроль над паўвостравам», - адзначаецца ў паведамленні.

Расея акупавала Крым у 2014 годзе. Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю Крыма незаконнай і асудзілі дзеянні Расеі. У той жа час Расея называе акупацыю «далучэннем Крыму» і апелюе да «аднаўлення гістарычнай справядлівасці».

Апошнія навіны