BE RU EN

З'явілася відэа падзення некіравальнай кітайскай ракеты ў Індыйскі акіян

  • 9.05.2021, 14:24

Аскепкі ракеты ўпалі ў раёне Мальдыўскіх выспаў.

Карыстальнікі сацсетак дзеляцца відэа неймавернага падзення ў Індыйскі акіян некіравальнай кітайскай ракеты Чанчжэн 5В, паведамляе nv.ua.

Значная частка аскепкаў згарэла ў атмасферы, аднак некаторыя з іх усё ж патрапілі ў ваду на поўнач ад Мальдываў.

Чанчжэн 5B была запушчаная 29 красавіка, каб даставіць на арбіту базавы модуль будучай касмічнай станцыі КНР.

У сувязі з тым, што праз няспраўнасці вяртанне ракеты сталася некантраляваным, спецыялісты не змаглі дакладна спрагназаваць месца яе падзення.

Апошнія навіны