BE RU EN

Сяргей Карніленка, які не гуляў два гады, выйшаў на 82-й хвіліне развітальнага матча і забіў гол «Краснадару-2»

  • 8.05.2021, 21:16

Гэты гол зрабіў экс-форвард нацыянальнай каманды Беларусі найлепшым бамбардзірам «Крылья Советов».

"Крылья Советов" распляжылі "Краснадар-2" у хатнім матчы 41-га тура першынства Футбольнай нацыянальнай лігі Расеі - 6:0, піша pressball.by.

Гэтая гульня насіла статус развітальнай для легенды "Крылаў", былога форварда каманды Беларусі Сяргея Карніленкі. Беларус, які працуе спартовым дырэктарам самарскага клуба, выйшаў на поле на 82-й хвіліне, а на 84-й забіў гол. Ён зрабіў Карніленку найлепшым бамбардзірам "Крылья Советов" у расейскай гісторыі. Сяргей абышоў Андрэя Карака.

Апошні раз Карніленка выходзіў на поле 5 траўня 2019 года.

Крылья Советов - Краснадар-2 - 6:0

Галы: 1:0 - Ісаенка (9, аўтагол). 2:0 - Гаршкоў (42). 3:0 - Сарвелі (45). 4:0 - Карнюшын (65, аўтагол). 5:0 - Сяргееў (81). 6:0 - Карніленка (84).

На 20-й хвіліне Зінькоўскі (Крылья Советов) не рэалізаваў пэнальці.

"Крылья Советов" датэрмінова перамаглі ў другім дывізіёне.

Апошнія навіны