BE RU EN

Зяленскі з амбасадарамі G7 і ЕЗ з'ездзіў у Луганскую вобласць

  • 8.05.2021, 18:03

У пасёлку Мелавым яны ўсклалі кветкі да Вечнага агню з нагоды Дня памяці і прымірэння.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з пасламі краін Вялікай сямёркі і Еўразвяза наведалі Луганскую вобласць. У пасёлку Мелавым яны ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе «Украіна – вызваліцелям» з нагоды Дня памяці і прымірэння. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-служба Офіса прэзідэнта.

Зяленскі таксама агледзеў Звон памяці на тэрыторыі мемарыяла. Гэта першы з чатырох званоў, усталяванне якіх прэзідэнт ініцыяваў год таму.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Чатыры званы павінны сімвалізаваць памяць аб загінулых і прымірэнне паміж краінамі - удзельніцамі Другой сусветнай вайны: Звон памяці ў Мелавым, Звон перамогі ў Закарпацці, а таксама Звон міру ў Данецку і Звон адзінства - у Сімферопалі, якія будуць вызначаныя пасля вяртання часова акупаваных тэрыторый пад кантроль Украіны, паведамілі ў АП.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Зяленскі таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і павіншаваў іх з надыходзячым Днём перамогі над нацызмам.

ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Падчас паездкі ў Луганскую вобласць Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з нагоды Дня памяці і прымірэння.

6 траўня Данбас наведалі міністры замежных спраў Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. У той дзень расейскія найміты абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля Новатроіцкага - адзін баец загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненне.

Апошнія навіны