BE RU EN

Лукашысты ў Бабруйску вывесілі фашысцкі сцяг на месцы гібелі дзясяткаў тысяч людзей

  • 8.05.2021, 16:05

У гэтым удзельнічаў старшыня мясцовага гарвыканкама.

Старшыня мясцовага гарвыканкама Студнeў і яго каманда зладзілі грандыёзны перформанс-рэканструкцыю падзей Другой сусветнай вайны, піша тэлеграм-канал NEXTA.

У канцы верасня 1941 г. на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці фашыстамі быў арганізаваны лагер для ваеннапалонных №131. За перыяд акупацыі Бабруйска ў ім знішчылі блізу 44 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Лукашысты не знайшлі нічога лепшага, акрамя як імітаваць фашыстаў і вывесіць на ўсеагульны агляд іх сцяг.

Апошнія навіны