BE RU EN

У апошні дзень Рамадана ў Ерусаліме адбыліся масавыя сутыкненні мусульманаў з паліцыяй

  • 8.05.2021, 13:41

Пацярпела блізу 200 чалавек.

У апошні дзень святога для мусульманаў месяца Рамадан на Храмавай гары ў Ерусаліме адбыліся сутыкненні паміж палестынцамі і сіламі правапарадку Ізраіля.

Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post.

Праваахоўнікі паведамілі, што ўжылі сілу пасля таго, як «сотні падазраваных пачалі кідаць камяні, бутэлькі і іншыя прадметы ў сілы бяспекі».

Паводле звестак у паліцыі Ізраіля, траўмы атрымалі не менш за 15 сілавікоў і 163 палестынцы.

Пасля сутыкненняў памежныя сілы Ізраіля пастанавілі заблакаваць Дамаскую браму, якая адкрывае дарогу да мусульманскага квартала Ерусаліма.

ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS
ФОТА: REUTERS

Апошнія навіны