BE RU EN

Amnesty International зноў прызнала Навальнага вязнем сумлення

  • 7.05.2021, 19:14

Арганізацыя выбачылася за тое, што раней пазбавіла палітвязня статусу вязня сумлення.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International зноў прызнала расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага вязнем сумлення. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

У Amnesty International заявілі, што не падтрымліваюць палітычную праграму Навальнага, але падкрэсліваюць неабходнасць таго, што ўлады Расеі павінны выконваць ягоныя правы і падаць доступ да незалежнай медыцынскай дапамогі.

Арганізацыя выбачылася за тое, што раней пазбавіла Навальнага статусу вязня сумлення, прызнала, што прыняла няслушную пастанову і пасля гэтага перагледзела падыход да выкарыстання тэрміна «вязень сумлення». Amnesty International заклікала прадаўжаць кампанію за вызваленне палітыка.

Апошнія навіны