BE RU EN

Вераніка Мішчанка: Беларусы, у кожнага з нас ключ ад камеры нявінна асуджаных рэжымам

  • 7.05.2021, 17:04

Героі павінны быць вызваленыя.

Актывістка партыі «Народная Грамада» Вераніка Мішчанка пракаментавала ў «Фэйсбуку» прысуд паплечніку Мікалая Статкевіча Сяргею Спарышу:

- Нелегітымнае прадажнае стварэнне ў спадніцы дало 6 гадоў узмоцненага рэжыму. Я нагадваю ўсім халуям Таракана, што нават калі вам удасца дзівам уцячы і схавацца, то кожны ваш дзень і ноч ператворацца ў кашмар.

Карма наганяе кожнага. «Аднойчы, калі вы будзеце святкаваць трыумф, вы адчуеце ў роце смак попелу». Героі ж выйдуць на свабоду і назаўсёды застануцца героямі Беларусі.

Беларусы, у кожнага з нас ключ ад камеры нявінна асуджаных крывавым рэжымам. Толькі дзякуючы нашай слабасці і страху тысячы людзей застаюцца ў закладніках.

Калі найбліжэйшым часам не адкрыем вязніцы, то нашы дзеці ніколі не даруюць нам бяздзейнасці.

Апошнія навіны