BE RU EN

Нацбанк не атэставаў двух топ-мэнэджараў «Альфа-Банка», у тым ліку старшыню праўлення

  • 7.05.2021, 14:21

Што кажуць у банку?

Нацбанк не атэставаў двух топ-мэнэджараў «Альфа-Банка», у тым ліку старшыню праўлення Валерыя Смаляка. 6 траўня спецыяльная кваліфікацыйная камісія рэгулятара вызначыла, што ён не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што выстаўляюцца да пасадаў кіраўніка, піша tut.by.

Камісія таксама пастанавіла, што дырэктар у карпаратыўным бізнэсе «Альфа-Банка» Канстанцін Застольскі не адпавядае кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што выстаўляюцца да пасадаў намесніка кіраўніка, чальца калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі

- Мы прымаем да ведама пастанову НБРБ не атэставаць двух чальцоў нашага праўлення. Праўленне мае неабходны кворум, банк выконвае ўсе нарматыўныя паказчыкі па капіталу і ліквіднасці і прадаўжае працаваць у звычайным рэжыме для рэалізацыі сваёй стратэгіі, - паведамілі ў «Альфа-Банку».

Апошнія навіны