BE RU EN

Смелая дзяўчына - супрацоўніку МУС: Лукашэнку ўжо пара сыходзіць

  • 7.05.2021, 12:59

Дзеянне адбывалася ў Савецкім РУУС Менска.

У структуру былых сілавікоў BYPOL паступіла відэа допыту ў Савецкім РУУС Менска. Допыт адбываўся на фоне афіцыйнага сцяга і партрэта Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяўчына тлумачыць сілавікам, што значыць гэты сцяг для яе:

«Патрэба перемен...Тое, што Лукашэнку ўжо пара сыходзіць, сцяг сімвалізуе вызваленне ад узурпатара, супраць гвалту, які ўжываецца АМАПам і ГУБАЗіК».

Дзяўчына расказала таксама, як у жніўні 2020 года яе затрымалі сілавікі, збілі і даставілі ў РУУС Першамайскага раёна Менска, пасля чаго яна перастала быць апалітычнай.

Відэа зафіксавала таксама, як міліцыянт выступіў з «лекцыяй» на тэму «гісторыі» бел-чырвонага-белага сцягу і з пункту гледжання ідэалогіі Таракана. Дзяўчына актыўна спрачаецца з ім і пытаецца, чаму яны ловяць дзяўчат, а не сапраўдных злачынцаў, у тым ліку тых міліцыянтаў, якія яе пабілі.

Апошнія навіны