BE RU EN

У Грэцыі пачаліся масавыя забастоўкі

  • 6.05.2021, 21:55

Грэкі страйкуюць супраць запланаваных уладамі зменаў у працоўным заканадаўстве.

У Грэцыі сёння, 6 траўня, пачаліся страйкі і акцыі пратэсту супраць рэформы працоўнага заканадаўства. Пра гэта паведамляюць грэчаскія СМІ, паведамляе korrespondent.net.

Акцыі пратэсту праходзяць у Афінах і ў іншых буйных гарадах краіны. Прафзвязы працоўных наважылі абмежаваць працу грамадскага транспарту ў Афінах.

Пратэстоўцы выступаюць супраць запланаванай рэформы працоўнага заканадаўства. На думку прафзвязаў рабочых, рэформа пагоршыць умовы працы.

ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG
ФОТА: EPA/UPG

Апошнія навіны