BE RU EN

Ілан Маск узначаліў спіс самых высокааплатных гендырэктараў у ЗША

  • 6.05.2021, 21:26

Яму не плацілі заробак, але ён атрымаў бонусы ў выглядзе апцыёнаў на акцыі коштам $11 млрд.

Заснавальнік Tesla Ілан Маск паводле вынікаў 2020 года стаў самым высокааплатным генеральным дырэктарам ў ЗША, падлічыў часопіс Forbes.

У 2018 годзе Маск адмовіўся ад заробку ў Tesla. Замест гэтага ён атрымлівае ўзнагароду ў выглядзе апцыёнаў на акцыі кампаніі, у якой працуе. Паводле падлікаў выдання, у 2020 годзе Маск атрымаў апцыёнаў на акцыі аўтаканцэрну коштам $11 млрд.

На другім месцы па даходах аказаўся кіраўнік распрацоўніка ПА для бізнэсу Paycom Чад Рычысан з $211 млн, а на трэцім - гендырэктар медыцынскай кампаніі 1Life Healthcare Амір Дэн Рубін з $199 млн.

Апошнія навіны