BE RU EN

ЗША падтрымалі ўступленне Украіны ў NATO

  • 6.05.2021, 19:23

Украіна пацвердзіла заяву амерыканскага боку.

ЗША падтрымалі ўступленне Украіны ў NATO. Пра гэта заявіла намесніца прэс-сакратара Белага дома Карын Жан-П'ер.

Яна адказала сцвярджальна на пытанне пра тое, ці падтрымлівае адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўступленне Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс.

Украіна пацвердзіла заяву амерыканскага боку. Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў у каментары агенцтву «Интерфакс-Украина».

«Мы атрымалі сёння чарговае пацвярджэнне пра поўную падтрымку магчымага атрымання Украінай плана дзеянняў адносна сяброўства ў NATO. ЗША - наш стратэгічны партнёр і цалкам падтрымліваюць наша ўступленне ў NATO», - сказаў ён.

Ярмак дадаў, што «ў Паўночнаатлантычным альянсе шмат удзельнікаў, акрамя ЗША», таму праца ўкраінскіх уладаў у гэтым кірунку працягваецца.

Апошнія навіны