BE RU EN

Палітвязень, які бараніў дзяўчыну ад амапаўца, ажаніўся ў турме

  • 6.05.2021, 12:58

Вяселле адбылася ў Гародні.

43-гадовы прадпрымальнік Міхаіл Юдзін у сакавіку 2021-га атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што ўвосень мінулага года падчас акцыі пратэсту спрабаваў адбіць дзяўчыну ў амапаўца, паведамляе «Еўрарадыё».

Дома яго чакаюць двое дзяцей і жонка Валерыя (яны жылі разам 15 гадоў, але не афармлялі стасункі). Праз адсутнасць штампу ў пашпарце яна не мела права на спатканні і перадачы. Тады Міхаіл і Валерыя афіцыйна ўступілі ў шлюб. Цырымонія прайшла 5 траўня. Павіншаваць Валерыю прыйшлі сваякі і сябры.

Фота: instagram.com/ermashukvadimati

Апошнія навіны