BE RU EN

Медыкі распавялі пра чалавека, які перахварэў на каранавірус 13 разоў

  • 6.05.2021, 12:28

Спецыялісты паспрабавалі прадказаць, як часта людзі будуць хварэць на COVID-19 у будучыні

COVID-19 становіцца сезонным захворваннем, мяркуюць навукоўцы. Прадказанне аб тым, што каранавірус мае шанцы стаць адным з захворванняў, якія хаваюцца пад абрэвіятурай ВРВІ, пачынае спраўджвацца, піша kp.by са спасылкай на The Journal of Infectious Diseases. Кавід будзе выклікаць сезонную «прастуду».

Калі COVID-19 будзе паводзіць сябе гэтак жа, як папярэднія яму каранавірусы, у будучыні ён будзе выклікаць у чалавека захворванне ў сярэднім 1 раз на 2 гады.

Але нельга скідаць з рахункаў і індывідуальныя асаблівасці арганізма. Камусьці з імі пашанцавала больш, некаму менш. Так, сярод людзей, якія былі абследаваныя ў рамках праграмы, быў чалавек, які перахварэў на Кавід 13 разоў.

Апошнія навіны