BE RU EN

Улады Егіпта ўвялі жорсткі локдаўн

  • 6.05.2021, 9:23

Закрыты пляжы і паркі.

У Егіпце праз распаўсюджванне каранавіруса ўлады былі вымушаныя ізноў увесці жорсткі локдаун у краіне, інфармуе Reuters са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Егіпта.

Локдаўн уводзіцца на два тыдні з 6 траўня. У гэты перыяд не будуць працаваць гандлёвыя цэнтры, крамы, рэстарацыі. Таксама пад забарону трапілі масавыя сходы і канцэрты. Пляжы і паркі будуць закрытыя з 12 да 16 траўня.

Егіпецкія ўлады ўжо аштрафавалі больш як 1,7 млн чалавек на 3 даляры за невыкананне маскавага рэжыму.

Раней аб узмацненні жорсткасці локдаўна заявіла Турцыя.

Апошнія навіны