BE RU EN

Міністры G7 дамовіліся пра стрымліванне РФ

  • 5.05.2021, 20:49

У віну Расеі ставіцца пагроза дэмакратычным сістэмам іншых дзяржаў.

Group 7 у папярэднім праекце камюніке паводле вынікаў сустрэчы міністраў замежных спраў у Лондане заявіла, што разлічвае на стабільныя і прадказальныя адносіны з Расеяй. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, з якім азнаёміліся журналісты агенцтва Bloomberg.

«Тым не менш мы працягнем умацоўваць наша адзінства з мэтай стрымліваць паводзіны Расеі, якія пагражаюць светапарадку, у тым ліку ў пытаннях кібербяспекі і распаўсюджвання дэзінфармацыі.

Акрамя гэтага ў падрыхтаваным камюніке ў віну Расеі ставіцца пагроза дэмакратычным сістэмам іншых дзяржаў. Акрамя гэтага G7 зноў заклікала расследаваць магчымае выкарыстанне хімічнай зброі супраць Аляксея Навальнага.

Тэма Расеі была адной з асноўных на пасяджэнні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў G7, якое прайшло напярэдадні вечарам. Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента, які прысутнічаў на пасяджэнні, распавёў, што падчас абмеркавання Расеі амерыканскі бок указаў, што хоча стабільных і прадказальных дачыненняў з Масквой, аднак будзе адказваць на «шалёныя і агрэсіўныя паводзіны».

У Дзярждэпе таксама адзначылі, што ўсе кіраўнікі МЗС на сустрэчы выказалі салідарнасць з Кіевам «супраць расейскай агрэсіі».

Дамінуючай тэмай першага дня саміту, аднак, была не Расея, а Кітай, які міністры абмяркоўвалі амаль паўтары гадзіны. «Было выказана шырокая згода як у тым, што мы ўсе хочам, каб Кітай быў неад'емным сябрам міжнароднага парадку, так і ў тым, што для гэтага ён павінен гуляць згодна з правіламі гэтага міжнароднага парадку», - растлумачылі ў амерыканскім дэпартаменце.

Апошнія навіны